г. Гомель, ул. Кожара, 17
тел. 51-90-44
Режим работы: 07.00 - 19.00

14.10.2019 г. в ГУО "Ясли-сад № 117 г.Гомеля" прошло развлечение посвящённое Дню Матери. Этот праздник…

12.10.2019

12 октября в целях наведения чистоты и порядка на территории учреждения дошкольного образования был организован…

  С 1 сентября во всех уголках страны идет акция под названием «Единый день безопасности»,…

Баннер
Баннер
Главная МЧС информирует Гомель. Заваяванне вышынь МНС, Гомель, спаборніцтвы

Гомель. Заваяванне вышынь МНС, Гомель, спаборніцтвы

05.03.2019 03:45

У рамках круглагадовай спартакіяды сярод падраздзяленняў Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях адбыліся спаборніцтвы па пад'ёме на вышынны будынак. Такія спаборніцтвы спрыяюць павышэнню ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці работнікаў, іх спартыўнага і прафесійнага майстэрства, фарміравання зборнай каманды Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах, а таксама шырокай прапагандзе здаровага ладу жыцця. Пачаткам мерапрыемства стала ўрачыстае адкрыццё, на якім у выніку агульнага лёсавання вызначыліся стартавыя нумары кожнай каманды. Удзельнікі спаборніцтваў, сфармаваныя ў звёны газадымаахоўнай службы, у баявой вопратцы са сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання, сродкамі сувязі і асвятлення, а таксама шанцавым інструментам пераадолелі дыстанцыю па лесвічных маршах з першага па васямнаццаты паверх вышыннага будынка за максімальна кароткі час!

Па выніках выпрабаванняў пераможцамі ў асабістым першынстве сталі:

1 месца – Сілівончык Станіслаў Фёдаравіч;

2 месца – Аксенчиков Аляксандр Аляксандравіч;

3 месца – Пабалавец Дзяніс Мікалаевіч!

І пераможцамі ў камандным першынстве сталі:

1 месца – каманда Пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4;

2 месца - каманда Пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №9;

3 месца – каманда Пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3! Віншуем пераможцаў і жадаем поспеху ў пакарэнні новых вяршынь